Подписывайтесь на нас в соцсетях

Пресса о нас | Настаўнік з Лунінеччыны будзе аздараўляць турыстаў пчоламі

Настаўнік з Лунінеччыны будзе аздараўляць турыстаў пчоламі

Пчолы ў вуллях часта збіваюцца ў гурты і актыўна “разаграваюцца”, працуючы крыламі. Пры гэтым выдзяляецца так шмат энергіі, што нават разаграваецца сценка вулля. Пра гаючы эфект гэтай зоны разагрэву Анатоль Нефідовіч даведаўся ад знаёмага пчаляра. 

Анатоль Нефідовіч: “Перасіліўся чалавек, былі праблемы ў спіне. Дык ён адмыслова падышоў да вулля, прытуліўся спінай, пасядзеў так хвілін дваццаць — і адпусціла. Я даведаўся, вырашыў, што гэта цікава. Зрабіў гэты ляжак, каб лежачы сеанс можна было прымаць”.

Прэзентацыя “пчалінай хаткі” выявілася неспадзяванкай прэс-тура “Палескія балоты — лёгкія Еўропы — у небяспецы”, які ладзіла Лунінецкая філія Беларускай асацыяцыі журналістаў. Удзельнікі тура спыніліся ў аграэкасядзібе Нефідовічаў “Прыпяцкі плёс” у вёсцы Лахаўка пасля байдарачнага перахода па Ясельдзе. Некалькі чалавек змаглі ў скарочаным рэжыме аднавіцца пчалінай энергіяй. 

І Анатоль Нефідовіч, і ягоная жонка Ірына — настаўнікі мясцовай школы. Сваю працу спалучаюць з турыстычным менеджментам.

Настаўнік з Лунінеччыны будзе аздараўляць турыстаў пчоламі

 

Еўрарадыё

 

Хатка для тэрапіі пчалінай энергіяй

 

Хатка для тэрапіі пчалінай энергіяй